Вось такія штучкі зрабіла для пляменніц, каб ім было лягчэй запамінаць словы. Бо ад пачатку лета дамовіліся гаварыць на беларускай мове. Вядома ж, не без перніка абышлося, але яны стараюца і ў іх даволі добра атрымліваецца. Прынамсі, цяпер ужо з маімі беларускамоўнымі сябрамі дзяўчынкі шпараць таксама па-беларуску, т.б. на трасянцы. Спадзяюся, пакуль на трасянцы.
Выбар тэматыкі гэткіх слоўнічкаў абумоўлены іхнім захапленнем модай і маім захапленнем летам. Калі будзе час і не палянуюся зраблю на іншыя тэмы. Ну, а саму ідэю я падгледзіла ў фрэндстужцы ў ЖЖ.
З.Ы. У дзяцінстве была ўпэўнена, што вядомы спеў Песняроў гучыць так: "Касіў Яська нюшыну, паглядаў на дзяўчыну".