У жорсткім змаганні з жаданнем націснуць на гузік выдалення блога, што ў адмінцы, я адшукала ў кампе сярод файлаў чарнавік запісу з майго першага дзённіка.Той быў паспяхова выдалены дзесьці год таму. Той выдалены, гэты створаны. Такі блогаварот атрымліваецца.)) А што тычыцца чарнавіка... Падумалася, нельга запісу для блога проста так у кампе валяцца...
Чалавек у пошуках Боскага адкрыцця адчувае сябе ніякавата і самотна - гэта шлях навобмацак. У прыцемках шматлікіх праўд і ілжывых пачуццяў ён мусіць адчуць і зразумець Божы голас, што кажа да ягонага сэрца. Гэта так цяжка, бо голас Божы ціхі... таму патрэбна цішыня (скрыпка на карціне мабыць і грае, але сваю, нячутную музыку), пачцівасьць перад Божым Словам (вунь як абдымае сьвітак закону наш герой) і ўпакоранасьць душы.
Мая самота, Божа, не таму, што нікога поруч няма. Я проста не магу адшукацца ў гэтым свеце без Тваёй Ласкі і любві...
Здаецца прыцемкі маўчаць. Аднак анёл у небе не пакідае сумніву - Бог побач... поруч...
Марк Шагал "Адзінота" 1933 г. |
Мая самота, Божа, не таму, што нікога поруч няма. Я проста не магу адшукацца ў гэтым свеце без Тваёй Ласкі і любві...
Здаецца прыцемкі маўчаць. Аднак анёл у небе не пакідае сумніву - Бог побач... поруч...
Картина замечательная, а кто автор?
ReplyDeleteЖаль на белорусском, какие то незнакомые слова.
Ой, прошу прощения, автора забыла написать. Это картина Марка Шагала "Одиночество".
ReplyDeleteДобрыя словы!
ReplyDeleterob, дзякую :)
ReplyDeleteНе надо нажимать ту кнопочку, хорошо? Пусть блог живет. И Вам дай Бог здоровья и долголетия
ReplyDelete