Saturday, May 22, 2010

"Адзинота" Марк Шагал

У жорсткім змаганні з жаданнем націснуць на гузік выдалення блога, што ў адмінцы, я адшукала ў кампе сярод файлаў чарнавік запісу з майго першага дзённіка.Той быў паспяхова выдалены дзесьці год таму. Той выдалены, гэты створаны. Такі блогаварот атрымліваецца.)) А што тычыцца чарнавіка... Падумалася, нельга запісу для блога проста так у кампе валяцца...

марк шагал - одиночество
Марк Шагал "Адзінота" 1933 г.
Чалавек у пошуках Боскага адкрыцця адчувае сябе ніякавата і самотна - гэта шлях навобмацак. У прыцемках шматлікіх праўд і ілжывых пачуццяў ён мусіць адчуць і зразумець Божы голас, што кажа да ягонага сэрца. Гэта так цяжка, бо голас Божы ціхі... таму патрэбна цішыня (скрыпка на карціне мабыць і грае, але сваю, нячутную музыку), пачцівасьць перад Божым Словам (вунь як абдымае сьвітак закону наш герой) і ўпакоранасьць душы.
Мая самота, Божа, не таму, што нікога поруч няма. Я проста не магу адшукацца ў гэтым свеце без Тваёй  Ласкі і любві...

Здаецца прыцемкі маўчаць. Аднак анёл у небе не пакідае сумніву - Бог побач... поруч...

5 comments:

  1. Картина замечательная, а кто автор?
    Жаль на белорусском, какие то незнакомые слова.

    ReplyDelete
  2. Ой, прошу прощения, автора забыла написать. Это картина Марка Шагала "Одиночество".

    ReplyDelete
  3. Добрыя словы!

    ReplyDelete
  4. Не надо нажимать ту кнопочку, хорошо? Пусть блог живет. И Вам дай Бог здоровья и долголетия

    ReplyDelete