Гуканне вясны
Прыйдзi, вясна, вярнi нам сонца,
Стапi зьляжалы сьнег i лёд,
Дай усяму жывому моцы
Зiмы апрыкрай скiнуць гнёт!
Стапi зьляжалы сьнег i лёд,
Дай усяму жывому моцы
Зiмы апрыкрай скiнуць гнёт!
Прыйдзi, вясна, вярнi нам славу
I цеплыню мiнулых дзён,
Сарвi зь зямлi магiльны саван,
Здымi са сьпячых душ заклён!
Прыйдзi, вясна, вярнi нам песьню
I голас згублены вярнi!
Ляцi, жаўрук, над руньню весьняй,
Як весьнiк радасьцi, зьвiнi!
![]() |
| Мастачка Ганна Сілівончык "Пастуховая песня" |
Да 60-годдзя паэта Алега Мінкіна ў беларускай благасферы праводзіцца тыдзень паэзіі паэта. Дзякуючы чаму, мае шматковыя веды сучаснай беларуска літаратуры папоўніліся новым імём і новымі вершамі. Учора амаль увесь свабодны час чытала іх і перачытывала, - зачапілі. Рэкамендую.=)
"Алег Мінкін — паэт‑неакласік, жыве ў Вільні. Нар. 31 сакавіка 1952 у в. Чарняўка, Хоцімскага раёну. Гадаваўся ў Бабруйскім інтэрнаце. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам‑электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодская, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласці, Ханты‑Мансійская акруга. Даўжэй жыў у Берасці, ад 1991 па сёння — у Вільні. Там рэдагаваў газету беларусаў Літвы «Рунь».
Стварыў (нявыдадзены) слоўнік беларускіх рыфмаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна»(1991) і «Пенаты»(2007). Аўтар кнігі прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў»(1994). Шмат перакладае. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес». Мае ўнікальны неакласічны паэтычны голас". (nn.by)


























