![]() |
Снег. Зіма. Лондан. |
вайстраверхія дахі вежаў,
камяніцы, каменне брукаў,
бровы жвавых наўздзіў людзей.
Пад аснежаны сэрца стукат
Выплятаю я сетку сцежак
На бязмежным прасцягу снежным,
дзе ружовы разліўся дзень.
Места спіць… Ды ўжо званіцы
клічуць пышных і клічуць ніцых
выйсці, вочы ўзняўшы ў вышу,
хай сабе не маліца – спачыць.
Белы вецер нясе, калыша
гэты кліч … І далечам сніцца:
нехта белы, найбельшы кліча
іх, блакітных, ад злога ўцячы.
А куды ўцячы нам, нясытым
ні ўсмешак, ні слёз, не блакітным,
не аснежаным белым снегам –
толькі шэрым і думкай, і ўсім.
Хай заходзяцца з плачу ў вежах
звон па звоне, ніхто ж карытаў,
поўных клунь, у зямное ўшыты,
не пакіне, дарма прасіць!
Свежым снегам асыпаў снежань
вастраверхія дахі вежаў,
камяніцы, каменне брукаў,
бровы жвавых наўздзіў людей.
Пад аснежаны сэрца стукат
дапляла я мярэку сцежак
на бязмежным прасягу снежным,
дзе ружовы разліўся дзень.
Фотаздымак з сайту Радыё Свабода нагадаў мне некалькі радкоў з верша Наталлі Арсеневаў "Снежань". Ці прыстойна ў студзені пра снежань? Яна напісала іх у Рэгенбурзе ў 1945 годзе. Тады было зусім усё інакш, толькі скончылася вайна, многім прыйшлося пачынаць жыццё спачатку. А снег вось так жа асыпаў наваколле...
Спасибо, очень люблю это стихотворение.
ReplyDeleteЗдорово! Это одно и из моих любимых стихотворений Арсеньевой..)
ReplyDelete