Николай Селещук

Его называли белорусским "Сальвадором Дали" и первым белорусским постомодернистом.

Cергей Римашевский

Взрослый художник с детской душой.

Леонид Афремов

Искусство должно помогать человеку освобождаться от агрессивности и депрессии.

Виллем Хенретс (Willem Haenraets)

Как выглядит жизнь из окна небольшого замка? Воздушные, легкие акварели из Нидерландов.

Маленький Принц глазами иллюстратора Татьяны Казмирук

Она не хотела, чтобы Маленький принц видел как она плачет, это был очень гордый цветок.

Showing posts with label Марк Шагал. Show all posts
Showing posts with label Марк Шагал. Show all posts

Monday, August 13, 2012

День рождения

В мемуарах Беллы Шагал (Розенфельд) "Горящие огни" описана история первого дня рождения Марка Шагала, который они провели вместе. Еще этот отрывок можно назвать историей создания известной картины мастера "День рождения". Возможно кому-то он поможет по-новому взглянуть на это произведение, даст прочувствовать его романтичность и очарование. 
день рождения
Марк Шагал "День рождения" 1915 г.
"Сама не помню как я в конце концов узнала, когда у тебя день рождения. И когда этот день настал, я с утра пораньше побежала за город и собрала большой букет.

Помню еще что ободрала все руки, пока рвала в чужом саду через забор какие-то высокие синие цветы. На меня залаяла собака. Я еле ноги унесла, но цветы удержала. До чего ж они были хороши! Остальные я быстренько нарвала на лугу, выдирала с корнями и травинками, чтобы ты лучше почувствовал дух земли. Потом прибежала домой сгребла все свои цветные платки и шелковые косынки. Даже пестрое покрывало с кровати стащила и отправилась к тебе. И если ты думаешь, что мне было так уж легко тащить все это...

Monday, June 11, 2012

Некалькі нацюрмортаў Марка Шагала

натюрмор марк шагал
Марк Шагал "Гладыёлусы" 1967 г.
З гэтага нацюрморта пачалася мая закаханасць у творчасць Марка Шагала. Нават і не ведаю, што тады зачапіла ў малюнку. Хіба што спалучэнне празрыстага сіняга з чырвоным і белым, як спалучэнне ўпэўненага спакою (сіні) з надзеяй і каханнем (белы і чырвоны).  Ці звядзенне ў адным малюнку ўсяго, што так вабіла мяне ў тыя часы. Дарога, што не толькі вызначае жыццёвы шлях, але і пра надзею кажа, пра існаванне наперадзе нечага новага, яшчэ не адкрытага. Утульныя дамкі - прытулак, цеплыня, адпачынак, пэўная ахова. Конік - верны і блізкі сябар, ён і плячо спіну па сяброўску падставіць у цяжкія хвіліны, і сагрэе зімой ці позняй восенню.  Маці з дзіцём - пяшчота і падтрымка, сям'я і каханне, існаванне поруч некага блізкага і раднога, НЕадзінота. Наверсе малюнка лунае маленькі анёл, пасланец Божы, які выконвае місію звышнатуральнай аховы і клопату аб усім стварэнні. Такім чынам я дадумвала сюжэт карціны. Разумею, што мае тлумачэнні далёкія ад кананічных мастацказнаўчых, аднак, кожны з нас мае права на пэўную інтэрпрэтацыю мастацкіх твораў, калі тыя ў нечым моцна захапляюць яго.

Tuesday, June 1, 2010

О лучшей из песен

марк шагал
Марк Шагал "Три свечи" 1938 г.
Положи меня, как печать, на сердце твое,
как перстень, на руку твою:
ибо крепка, как смерть, любовь;
люта, как преисподняя, ревность;
стрелы ее — стрелы огненные;
она пламень весьма сильный.
Большие воды не могут потушить любви,
и реки не зальют ее.  (Песнь Песней 8:6–7)

Saturday, May 22, 2010

"Адзинота" Марк Шагал

У жорсткім змаганні з жаданнем націснуць на гузік выдалення блога, што ў адмінцы, я адшукала ў кампе сярод файлаў чарнавік запісу з майго першага дзённіка.Той быў паспяхова выдалены дзесьці год таму. Той выдалены, гэты створаны. Такі блогаварот атрымліваецца.)) А што тычыцца чарнавіка... Падумалася, нельга запісу для блога проста так у кампе валяцца...

марк шагал - одиночество
Марк Шагал "Адзінота" 1933 г.
Чалавек у пошуках Боскага адкрыцця адчувае сябе ніякавата і самотна - гэта шлях навобмацак. У прыцемках шматлікіх праўд і ілжывых пачуццяў ён мусіць адчуць і зразумець Божы голас, што кажа да ягонага сэрца. Гэта так цяжка, бо голас Божы ціхі... таму патрэбна цішыня (скрыпка на карціне мабыць і грае, але сваю, нячутную музыку), пачцівасьць перад Божым Словам (вунь як абдымае сьвітак закону наш герой) і ўпакоранасьць душы.
Мая самота, Божа, не таму, што нікога поруч няма. Я проста не магу адшукацца ў гэтым свеце без Тваёй  Ласкі і любві...

Здаецца прыцемкі маўчаць. Аднак анёл у небе не пакідае сумніву - Бог побач... поруч...

Thursday, March 4, 2010

Дзякуй

живопись Марка Шагала
М. Шагал "Автопортрет с часами. Перед распятием. 1947г.
За гэтую яснасць
Бог мой, за гэтую яснасьць,
якой ты душу маю насяліў,
— Дзякуй.
Бог мой, за гэты спакой,
якім ты душу маю насяліў,
— Дзякуй.
Бог мой, ноч настае,
да сьвітаньня зводзіць павекі мае,
і я намалюю нанова
табе, Адзіны,
пра зямлю і нябёсы
карціны.
Верш Марка Шагала ў перакладзе Рыгора Барадуліна.

І я ад сябе
Бог мой, за гэтую яснасць - дзякуй.

Як калісці Марыя села ля ног Тваіх, Ісус, тым самым абраўшы частку лепшую, бо словы Твае прымала ўсім сэрцам, так і я хачу пачуць Цябе у цішыні свайго сэрца, мой Бог. Каб умацавацца. Бо Твой адказ мацуе душу і цела, напаўняе радасцю і рашучасцю. Не маўчы. Ды няхай, Госпадзе, ва ўсім будзе Твая воля. Я прымаю.