Прачытаўшы допіс Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня. Эрнст Сабіла" ўспомніла сваю першую сустрэчу з пастарам Эрнстам Канстанцінавічам, што адбылася ў мяне дома ў лютым 2004 года. Яго запрасила да мяне наша агульная вельмі добрая сяброўка, якая ў той час шчыравала ў сферы хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціян нашай краіны. Той вечар мне запомніўся яшчэ і тым, што ў маім невялікім пакоі за кавай-гарбатай і размовамі сабраліся баптыст самых строгіх правіл, каталік і некалькі хрысціянаў веры евангельскай.
Пасля развітання з пастарам я ўпершыню зрабіла запіс у дзённік па-беларуску. Нягледзячы на зразумелую нязграбнасць допісу (за што прашу прабачэння) мне хочацца апублікаваць яго тут.
Пасля развітання з пастарам я ўпершыню зрабіла запіс у дзённік па-беларуску. Нягледзячы на зразумелую нязграбнасць допісу (за што прашу прабачэння) мне хочацца апублікаваць яго тут.































