Sunday, December 4, 2011

Наўздагон дня інвалідаў

Усё застаецца на сваіх месцах, як бы сэрца маё не прагнула адваротнага. Паралельне існаванне, таксама мае месца быць у суадносінах паміж людзьмі...  У мяне ўсё добра, здала чарговы артыкул, перажыла чарговыя крытычныя дні і ночы, нарэшце атрымала грошы за апошнія шэсць урокаў, прачытала цікавую кнігу, захацела свята на Новы Год.

Дарэчы, пра кнігу. Ірына Ясіна "Гісторыя хваробы", на рускай мове. Аўтарка расейская журналістка, праваабаронца, эканаміст. Яе бацька быў у свой час міністрам эканомікі Расеі. Захварэла на рассеяны склероз ужо дарослай жанчынай, то бок не захварэла, проста хвароба да пэўнай пары ў яе арганізме не праяўлялася. У кнізе Ірына распавядае як змянялася яе свядомасць адносна хваробы і інваліднасці. Разважае пра сэнс пакутаў... жанчына яна разумная, адукаваная, а хвароба надала ёй душэўнай тонкасці і цяпер Ірына, нягледзячы на амаль нерухомае цела робіць вялкую справу для Расеі - змагаецца за раўныя права для інвалідаў.
Калі казаць пра светаўяўленне дык нічога новага я не адкрыла, бо сама ўсё гэта прайшла і праходжу. (Ужо даўно замест трагічна самашкадавальнага "За што?" запытваюся: "Для чаго?") А вось антураж, абставіны, фінансавыя магчымасці ў яе зусім іншыя і было цікава пра гэта чытаць. Ага, яшчэ ад яе даведалася, што існуюць два тыпа інваліднасці: медыцынская і сацыяльная. Мэдыцынскую ў краінах былога СССРа мае кожны з нас, а вось сацыяльную дзяржава не можа і не хоча нам забяспечваць. Сацыяльная інваліднасць - гэта раўныя магчымасці са здаровымі ў грамадскай сферы, у адукацыі, працаўладкаванні. Для гэтага дзяржава (чыноўнікі, бо яны ў нас галоўныя) павінна рабіць канкрэтныя крокі, укладываць грошы, мяняць структуру сацыяльнай работы. Чыноўнікам гэта патрэбна?

Нешта я зноўку зашмат літар пананапісвала. Вось так бы артыкулы па працы пісаць..)) Пра жаданне свята ў наступны раз напішу. Спаць, спаць, спаць...

0 камент.:

Post a Comment