Учарашнім надвячоркам у небе нашага двара з'явілася вялікае мноства даволі вялікіх чорных птушак. Яны насіліся, здавалася зусім без сэнсу, мітусліва з гучна-манатоннымі крыкамі. Для нашага маленькага двара іх было занадта многа.
Напэўна, каб не сутыкацца ў паветры, частка птушак пасела на дах суседняй пяціпавярхоўкі. І там ім было не надта свабодна, бо сядзелі блізенька адна да адной. На фоне малочнай шэрані неба гэтая роўная (па ўсёй даўжыне даха) лінія чорных, жывых камякоў глядзелася надзвычай элегантна, не адарваць вачэй.
Вось так шчыльна адна да адной сядзелі і "мае" птушкі. А я спадзяюся, што калісці набуду фотаапарат.
З вясной, таварышы! Гэта яна на пачатку малочна-шэрая, далей будзе шмат блакіту і зелені. Чакайма!