Паметка стасункі ў бяздзейнасці (выдалю яе). Няма стасункаў. Затое ёсць даволі ўстойлівае пачуццё адкінутасці. Яно стварае вакол мяне сваеасаблівую мяжу недатыкальнасці і любая спроба яе перайсці аддаецца амаль фізічнай боллю ў душы. Быў час, калі самота гняла і пужала мяне больш за страх перад гэтай боллю. Таму я рабіла пэўныя крокі, каб пазбавіцца ад пачуцця адкінутасці. Сыходзячы з таго, што пачуцці пачуццямі, а ўчынкі павінны быць разумнымі і цвярозымі, старалася паводзіць сябе менавіта такім чынам.
Разумна-цвярозыя паводзіны, вядома ж на біблійным аснаванні. У чым іхні сэнс? Напэўна ў тым, каб зразумець ахвярнасць Хрыстовай любові і прыняць яе да сябе ў сэрца. То бок - гэта разварот асабістага менталітэту з пазіцыі "мне павінны" на адваротную "я павінна". Мяркую гэта быў самы плённы пэрыяд майго жыцця. А потым?..