Wednesday, February 22, 2012

Дзень роднай мовы (сусветны)

дзень роднай мовы

Люблю беларускую мову, кажу без пафасу.  У школе яе не вывучала. Доўгі час гаварыць на ёй было няма з кім. Вакол ад блізкіх чула фразы кшталту: "Мне бы хоть русскую выучить" ці "Ой, какая она некрасивая твоя белорусская", а яшчэ казалі: "На небе не будет беларускай мовы, зачем она тут?" (быццам на небе будзе руская і ангельская).  Але ж сэрцу не загадаеш, таму і вывучала яе самастойна, чытала кнігі і часопісы на беларускай.

Калі ўверыла набыла сабе беларускамоўную Біблію, вучылася маліцца па-беларуску. Скажу вам гэта не так проста, бо належу да пратэстантаў, а яны моляцца сваімі словамі.  І ў малітве павінна быць асаблівае натхненне, нельга проста казать прыгожыя правільныя словы, трэба адчуваць ў сэрцы водгук. Мае браты-сёстры ў Хрысце з падазорнасцю пыталіся ці адрозніваецца беларускамоўная малітва ад рускамоўнай. Не, не адрозніваецца. Ці магчыма чытаючы беларускамоўную Біблію натхніцца Божай ісцінай, атрымаць суцяшэнне ці адкрыццё? Так, цалкам магчыма. (Хаця, шчыра кажучы, якасцю пераклада я не задаволена, але гэта ўжо іншая тэма. )

Яшчэ была сустрэча, як падарунак, з жанчынай, якая прыйшла да мяне ў дом па справах царкоўных і раптам высветлілася яе прынцыповая беларускамоўнасць. Для мяне гэта быў цуд,  бо дагэтуль мне не давялося карыстацца мовай у жывой гутарцы.  Колькі потым было тых гутарак!

Мова жыве пакуль на ёй гавораць, пішуць, чытаюць і выхоўваюць дзяцей. Хочацца верыць, што дарагая майму сэрцу мова не пакіне нас, каб мы не ўмёрлі.


Добра вядомая песня З.  Вайцюшкевіча на словы Уладзіміра Някляева "Сцяг".

2 comments:

  1. Спасибо за тему, Инга. Без языка не может состоятся народ

    ReplyDelete
  2. Вы правы, Людмила.

    ReplyDelete