Sunday, March 4, 2012

Ностальгия по настоящему.

На запыт "як справы", адказваю кантрольным "нармальна". Калі суразмоўцу насамрэч цікава як у мяне справы размова працягнецца, калі не...  А падумаўшы разумееш, што і не ведаеш як адказваць пра тыя справы. Усё ніяк. Бацькі хварэюць, я ад іх залежу ва ўсім.
Нічога не змяняецца, а я нават радая гэтаму, - не было б горш. "Зайздрошчу" людзям, якія ў сваіх хваробах збольшага могуць самі нешта рабіць. Але ж з другога боку існуюць жа і такія, якім і мае фіз. магчымасці недаступныя. Такім не "зайздрошчу".
На вясну нічога не планую і нічога ад яе не чакаю. Хопіць з мяне мінулагодніх планаў-мараў якія ляснулі разам з зламаным пад'ёмнікам. Толькі ў глыбіні ціха-ціха спадзяюся, што яна для мяне будзе лепей, чым я магу ўявіць.
Што яшчэ? Узяла ўдзел у напісанні кнігі пра жыццё ў Беларусі людзей з інваліднасцю. Пісала сваю гісторыю. Аўтар гісторыю і сам тэкст прыняў без асаблівых заўваг. Толькі выкінуў  некалькі сказаў пра тое, што для мяне Хрыстос. Пісала і думала: "Пражыла жыццё і нічога ў ім не набыла, акрамя самога жыцця". Нудная я асоба.



Музыка настрою. Словы А. Вазнясенскага, вык. гр. "Цветы" з маім любімым Н. Насковым.

0 камент.:

Post a Comment