Паметка стасункі ў бяздзейнасці (выдалю яе). Няма стасункаў. Затое ёсць даволі ўстойлівае пачуццё адкінутасці. Яно стварае вакол мяне сваеасаблівую мяжу недатыкальнасці і любая спроба яе перайсці аддаецца амаль фізічнай боллю ў душы. Быў час, калі самота гняла і пужала мяне больш за страх перад гэтай боллю. Таму я рабіла пэўныя крокі, каб пазбавіцца ад пачуцця адкінутасці. Сыходзячы з таго, што пачуцці пачуццямі, а ўчынкі павінны быць разумнымі і цвярозымі, старалася паводзіць сябе менавіта такім чынам.
Разумна-цвярозыя паводзіны, вядома ж на біблійным аснаванні. У чым іхні сэнс? Напэўна ў тым, каб зразумець ахвярнасць Хрыстовай любові і прыняць яе да сябе ў сэрца. То бок - гэта разварот асабістага менталітэту з пазіцыі "мне павінны" на адваротную "я павінна". Мяркую гэта быў самы плённы пэрыяд майго жыцця. А потым?..
Потым з'явіўся ён і я закахалася з усёй моцы і дурасці. Душа спачатку пела мелодыі кахання, лётала ад шчасця, мроіла і складала вершы. А потым ляснулась з усёй мройнай вышыні аб цвярдыню рэчаіснасці. У-у-у, як было больна! Мне захацелася схавацца ад усіх за нябачную сцяну адкінутасці і ніколі больш не высоўвацца. Прыкладна так і зрабіла.

Вох, нешта мае апошнія запісы надта шматлітарныя атрымліваюцца. Хопіць. Зараз падшукаю сумна-маркотную карцінку да гэтага запісу, каб яшчэ больш падкрэсліць як мне сумна-маркотна, журботна-гаротна. Самотна. І займуся карыснай працай.
Дарэчы, беларуская мова багатая на сіноніма да слова "самота", як заўважыў некалі шаноўны спадар Акудовіч. І самы моцны з іх па эмацыйнай афарбоўцы і глыбіні - "вусціш".

Той найвелькі стан бязьмежнай самоты, калі сэрца чалавека раптам працінае жах сьмерці і небыцьця.
0 камент.:
Post a Comment