Не ўсё мне падабаецца з творчасці З. Вайцюшкевіча. Наогул, да нядаўняга часу была ўпэўнена, што амаль нічога з ягоных песень мне не цікава. Але... Viva la фкантакт. Па запросу Зміцер Вайцюшкевіч я атрымала агромністы спіс спеваў Вайцюшкевіча, праслухала і захапілася. Тое што трэба для душы! Добры голас, прыгожыя вершы, беларуская мова, патрэбныя інтанацыі. Слухаю.
З.Ы. І шэптам, каб ніхто не чуў ды сама не здагадалася: "мне бы хто (не абы-хто) праспяваў такую калыханку".
Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе,
Дрыготка, пяшчотна, высока
Цябе калышу-калыхаю.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
Як лісце з азяблага вецця
Ляцяць, залюлянае ветрам,
Як месяц, як месяц, як месяц
Плыве, залюляны, на ветах.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
Як неба аблокі калыша,
Як возера хвалі люляе,
Як музыка доўжыцца цішай,
Калі ўжо знікае, знікае.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
Верш Уладзіміра Няклева, музыка Зміцера Вайцюшкевіч
0 камент.:
Post a Comment