Натрапіла на цікавы блог, які чытаю з задавальненнем. Хоць аўтар піша немаленькія тэкстыкі і малюнак у яго звычайна толькі ілюструюе напісанае. Тэксты настрою, тэксты разваг пра жыццё, нават дзённікава-апісацельныя маюць такі разважліва-філасофскі ўхіл. Аўтар добра валодае словам, чытаць яго лёгка. (Нажаль, рэдка абнаўляецца.) Аднак, галоўнае не ў гэтым. Мне проста блізкі ягоныя думкі і настрой.
Спачатку захацела з ім пазнаёміца. Потым перадумала. Навошта? Кантактаваць з людьмі я не надта ўмею, нават, калі і пазнаёмлюся з ім адно разчараванне атрымаецца і страшэнная незадаволенасць сабой. Таму не буду знаёміца. Буду чытаць і каментаваць, калі буду мець, што сказаць. І даволі.
0 камент.:
Post a Comment