Thursday, April 12, 2012

Пастар Эрнст Сабіла

пастар Эрнст Сабіла фота
Прачытаўшы допіс Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня. Эрнст Сабіла" ўспомніла сваю першую сустрэчу з пастарам Эрнстам Канстанцінавічам, што адбылася ў мяне дома ў лютым 2004 года. Яго запрасила да мяне наша агульная вельмі добрая сяброўка, якая ў той час шчыравала ў сферы хрысціянізацыі беларусаў і беларусізацыі хрысціян нашай краіны. Той вечар мне запомніўся яшчэ і тым, што ў маім невялікім пакоі за кавай-гарбатай і размовамі сабраліся баптыст самых строгіх правіл, каталік і некалькі хрысціянаў веры евангельскай.

Пасля развітання з пастарам я ўпершыню зрабіла запіс у дзённік па-беларуску. Нягледзячы на зразумелую нязграбнасць допісу (за што прашу прабачэння) мне хочацца апублікаваць яго тут.
  "Сёння я сустракала госця, пра якога мне раней шмат расказвала Света (яна і арганізавала сустрэчу). Пастар беларускамоўнай Асіповіцкай Эвангельскай Царквы Эрнст Сабіла. Сядзелі больш за тры гадзіны, размова ішла па-беларуску і цяпер мне не хочацца пераходзіць на расейскую мову.
Эрнаст Канстанцінавіч цікавы чалавек, яму 72 гады, аднак ей яшчэ поўны сіл каб служыць Богу.

Мне здалося, што самае асноўнае для яго зараз – гэта хуткая сустрэча з Хрыстом. Ён чакае Ісуса, але так жа сама, ён вельмі цікавіцца тым што адбываецца на Беларусі. Не проста цікавіцца, а і ўдзельнічае ў розных падзеях палітычнага, культурнага ды рэлігійнага жыцця краіны.

Першы раз ён пачуў Эвангелле ў Бабруйску пад час вайны, калі фашысты дазволілі адчыняць забароненыя за саветамі цэрквы, касцёлы і дамы малітвы. У дом малітвы да баптыстаў і трапіў аднойчы маленькі Эрнст Сабіла. Яму тады было недзе каля 10 год, але Эвангелле кранула яго сэрца, хоць ён і мала што разумеў. Потым хлопчык з бацькамі сышоў у лес да партызанаў, там з ім адбыўся цікавы выпадак. Хлопчыку трэба было дабыць сабе зброю, таму яны з сябрам вырашылі скрасці дубальтоўку ці аўтамат у паліцаяў. Так атрымалася, што тыя заўважылі іх і пагналіся за малымі. Вядома ж, дагналі. Эрнст, калі зразумеў, што зараз яго заб'юць пачаў маліцца. Паліцай, ўбачыўшы, што хлопец варушыць вуснамі, запытаўся ці верыць ён у Бога. "Веру", - адказаў напалоханы малы і гэта выратавала яму жыццё.

Пасля вайны Эрнст Канстанцінавіч захапіўся беларушчынай. У тыя гады гэта было вельмі небяспечнае захапленне. Таму будучы пастар трапіў у сталінскія лагеры.

Падчас размовы, калі Эрнст Канстанцінавіч ужо распавёў троху пра сваё жыццё,  я запыталася наконт беларускага пераклада Бібліі. Аб гэтым завязалася доўгая гаворка. Э.К. браў удзел у абмеркаваннях Біблійнага Таварыства Беларусі перекладу Слова Божага на беларускую мову. Існуючыя переклады вызываюць шмат нараканняў таму што, по-першае, зроблены не з арыгінальнай мовы; па-другое, перакладаў ня вернік. Гэта гаворка аб перакладзе В. Сёмухі, Э.К. лічыць, што той ня меў патрэбнага досведу ў перакладзе.  Ён прасіў маліцца за новы переклад з арыгінала і больш дасканальнымі перакладчыкамі. Я ведаю, што гэты пераклад патрэбны, бо ён узніме Беларусь на больш вышэйшую ступень. Гэта немагчыма, каб беларусы ў ХХІ стагодзі не мелі свайго агульнапрызнанага пераклада Бібліі.

Э.К. апранут, як прасты вясковы дзед, аднак калі ён збіраўся дамоў, яго адзенне ўжо не выклікала ніякіх асаціяцый, таму што ягоная асоба больш за адзёжу. Дзякую Бога за гэтую сустрэчу, такія людзі натхняюць ужо адным сваім існаваннем."

0 камент.:

Post a Comment