Wednesday, April 4, 2012

Тыдзень паэзіі Алега Мінкіна.

Гуканне вясны

Прыйдзi, вясна, вярнi нам сонца,
Стапi зьляжалы сьнег i лёд,
Дай усяму жывому моцы
Зiмы апрыкрай скiнуць гнёт!

Прыйдзi, вясна, вярнi нам славу
I цеплыню мiнулых дзён,
Сарвi зь зямлi магiльны саван,
Здымi са сьпячых душ заклён!

Прыйдзi, вясна, вярнi нам песьню
I голас згублены вярнi!
Ляцi, жаўрук, над руньню весьняй,
Як весьнiк радасьцi, зьвiнi!

Мастачка Ганна Сілівончык "Пастуховая песня"

Да 60-годдзя паэта Алега Мінкіна ў беларускай благасферы праводзіцца тыдзень паэзіі паэта. Дзякуючы чаму, мае шматковыя веды сучаснай беларуска літаратуры папоўніліся новым імём і новымі вершамі. Учора амаль увесь свабодны час чытала іх і перачытывала, - зачапілі. Рэкамендую.=)
"Алег Мінкін — паэт‑неакласік, жыве ў Вільні. Нар. 31 сакавіка 1952 у в. Чарняўка, Хоцімскага раёну. Гадаваўся ў Бабруйскім інтэрнаце. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам‑электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодская, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласці, Ханты‑Мансійская акруга. Даўжэй жыў у Берасці, ад 1991 па сёння — у Вільні. Там рэдагаваў газету беларусаў Літвы «Рунь».

Стварыў (нявыдадзены) слоўнік беларускіх рыфмаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна»(1991) і «Пенаты»(2007). Аўтар кнігі прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў»(1994). Шмат перакладае. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес». Мае ўнікальны неакласічны паэтычны голас".  (nn.by)

4 comments:

  1. Спасибо, Инга, за просвещение нас. Я вот и не знала такого поэта

    ReplyDelete
  2. Это Вам спасибо, что читаете такие записи.. Я тоже вчера только узнала о нем, как о поэте, раньше только имя слышала.=)

    ReplyDelete
  3. И я читаю. А А. Хадановiч тоже стихотворение А. Мiнкiна в своем блоге запостил. И его прочла. :)
    Неоклассика -- это интересно. Нео, нео... Почему-то вспомнился киношный романтизм с приставкой нео.... Это типа ТЕРМИНАТОРА.))) А здесь... "нео"... намного мягче, но... Спасибо, Инга, за "нео".))))))) На весну надейся, но сам не плошай. ;) Да, и картинка Г. Сiлiвончык понравилась: вся из себя такая...нежная... пастельных тонов..)))

    ReplyDelete
  4. Снова заглянула на сайт со стихами, некоторые из них еще раз перечитала. Люблю такие "открытия".)

    ReplyDelete