Кроў на душах,
кроў на сьнягах.
І балюча нават у снах.
Ад таго і сноў больш няма.
У маёй краіне вайна.
З ночы і
ажно давідна.
І ніяк ня сыйдзе зіма,
і ніяк не пачнецца вясна,
бо ў маёй краіне вайна.
Гэткіх зімаў ня помніць ніхто.
Не было шчэ жалезнай зімы.
Каб сьняжынкі лавілі ў сіло.
Каб, як турмы, стаялі дамы.
І на голы лес гром упаў.
Быць бядзе, браце, быць бядзе.
Той хто шчасьця свайго ня знаў,
той чужое сабе ўкрадзе.
Пасярод краіны сьцяна,
за сьцяною з табою мы –
пілігрымы тае вайны –
прычакаем канец зімы. (Валярына Кустава)
Выбух у мінскім метро. Спачуваю пацярпелым і сваякам загінутых. Больна, што загінулі людзі. Страшна, што гэта адбываецца зусім блізка, поруч з намі. Страшна, што нехта гэта спланаваў і выканаў, разумеючы ўсе наступствы... Барані нас Бог.
0 камент.:
Post a Comment