Трапілася мне песня-тэст на веданне беларускай літаратуры. Прынамсі, я налічыла ў ёй цытаты з сямі класікаў белліта. Але маё веданне дадзенага прадмета шматковае, таму я ўпэўнена, што некага я тут недалічыла. Прапаную вам уважліва паслухаць даўнішні кавер А. Хадановіча "Гатэль Беларусь" на вядомы хіт Eagles "Hotel California" ў аўтарскім выкананні і ўспамніць школьную праграму ды не толькі яе. Можа вы налічыце больш.
Дзе мой край? Там дзе песню Белавежа пяе.
Сонца ў нашым ваконцы распускае косы свае.
Ён за пушчай, за лесам, за балотам з дрыгвой.
Паміж Польшчай і Расеяй, Украінаю і Летувой.
Мой родны кут, як ты мне мілы -
Песня салаўя, подых ручая, рэха бугая.
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая. – 3 р.
Кукавала зязюля, пах у лесе чабор,
Выйшла пінская шляхта - на прастор, на шырокі прастор.
Хто смяецца апошні? Пан сахі і касы.
Сабралася бедна басота залатыя ткаць паясы.
Ці смачна, дзядзечка, прызнайся
Чуць віры свае? – 3 р.
Паскудства, брат, і не пытайся
Дзе басота п’е – 3 р.
Толькі ў сэрцы пачую за краіну я жах.
Успомню Вострую браму святую і ваякаў на грозных канях.
Чорны замак Альшанскі сустракае гасцей.
Каб любіць Беларусь сваю трэба дома бываць часцей.
Паэт сказаў: “п’ем за Айчыну”,
За пахучы бэз, за дрымучы лес, за ўсходні крэс.
О, Беларусь, мая шыпшына!
Such a lovely place – 3 р.
Мой родны кут, як ты мне мілы
Песня салаўся, подых ручая, рэха бугая
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая – 3 р.
P.S. адмыслова для візуалаў зрабіла тэкставы варыянт песні..))
Дзе мой край? Там дзе песню Белавежа пяе.
Сонца ў нашым ваконцы распускае косы свае.
Ён за пушчай, за лесам, за балотам з дрыгвой.
Паміж Польшчай і Расеяй, Украінаю і Летувой.
Мой родны кут, як ты мне мілы -
Песня салаўя, подых ручая, рэха бугая.
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая. – 3 р.
Кукавала зязюля, пах у лесе чабор,
Выйшла пінская шляхта - на прастор, на шырокі прастор.
Хто смяецца апошні? Пан сахі і касы.
Сабралася бедна басота залатыя ткаць паясы.
Ці смачна, дзядзечка, прызнайся
Чуць віры свае? – 3 р.
Паскудства, брат, і не пытайся
Дзе басота п’е – 3 р.
Толькі ў сэрцы пачую за краіну я жах.
Успомню Вострую браму святую і ваякаў на грозных канях.
Чорны замак Альшанскі сустракае гасцей.
Каб любіць Беларусь сваю трэба дома бываць часцей.
Паэт сказаў: “п’ем за Айчыну”,
За пахучы бэз, за дрымучы лес, за ўсходні крэс.
О, Беларусь, мая шыпшына!
Such a lovely place – 3 р.
Мой родны кут, як ты мне мілы
Песня салаўся, подых ручая, рэха бугая
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая – 3 р.
P.S. адмыслова для візуалаў зрабіла тэкставы варыянт песні..))
Не ведае нiхто, мабыць, аяяй.
ReplyDeleteКараткевiч
Колас
Нешта можна з Дунінам-Марцінкевічам (пiнская шляхта) звязаць...
Песню салаўя з Песнярамi.. цi не.
Вось i ўcё, скончылася мерапрыемства) Дрэнна ведаю.
шкада... хаця я аптымістычна адсутнасць каментаў у гэтым запісу адношу хутчэй да нявартасці caмога блогу, чым да няведання беларускай літаратуры...
ReplyDeleteТак, тут Колас "Новая зямля", можа і ячшэ што, не ведаю.. Багдановіч "Пагоня" і "Слуцкія ткачыхі", А. Сыс "Пацір", Дубоўка, Крапіва і г. д.
П. Броўка "Пахне чабор",
ReplyDeleteФ. Скарына "Юдзіф",
Крапіва "Хто смяецца апошні",
Багдановіч "Слуцкія ткачыхі", "Пагоня",
Дубоўка "О, Беларусь, мая шыпшына",
Барадулін "Трэба дома бываць часцей",
Колас "Новая зямля",
Купала "Кукавала зязюля ў зялёным лесе","Я мужык-беларус",
Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта",
Караткевіч "Чорны замак Альшанскі", "Дзе мой край".
Разумею, што не ўсё знайшла. Даруйце.
Напэўна ў вас было (ці ёсць) выдатна па беларускай літаратуры? Дзякую!
ReplyDelete