Friday, January 21, 2011

Тэсцік-шмэсцік

Трапілася мне песня-тэст на веданне беларускай літаратуры. Прынамсі, я налічыла ў ёй цытаты з сямі класікаў белліта. Але маё веданне дадзенага прадмета шматковае, таму я ўпэўнена, што некага я тут недалічыла. Прапаную вам уважліва паслухаць даўнішні кавер А. Хадановіча "Гатэль Беларусь" на вядомы хіт Eagles "Hotel California" ў аўтарскім выкананні і ўспамніць школьную праграму ды не толькі яе. Можа вы налічыце больш.

  

Дзе мой край? Там дзе песню Белавежа пяе.
Сонца ў нашым ваконцы распускае косы свае.
Ён за пушчай, за лесам, за балотам з дрыгвой.
Паміж Польшчай і Расеяй, Украінаю і Летувой.

Мой родны кут, як ты мне мілы -
Песня салаўя, подых ручая, рэха бугая.
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая. – 3 р.

Кукавала зязюля, пах у лесе чабор,
Выйшла пінская шляхта - на прастор, на шырокі прастор.
Хто смяецца апошні? Пан сахі і касы.
Сабралася бедна басота залатыя ткаць паясы.

Ці смачна, дзядзечка, прызнайся
Чуць віры свае? – 3 р.
Паскудства, брат, і не пытайся
Дзе басота п’е – 3 р.

Толькі ў сэрцы пачую за краіну я жах.
Успомню Вострую браму святую і ваякаў на грозных канях.
Чорны замак Альшанскі сустракае гасцей.
Каб любіць Беларусь сваю трэба дома бываць часцей.

Паэт сказаў: “п’ем за Айчыну”,
За пахучы бэз, за дрымучы лес, за ўсходні крэс.
О, Беларусь, мая шыпшына!
Such a lovely place – 3 р.

Мой родны кут, як ты мне мілы
Песня салаўся, подых ручая, рэха бугая
Забыць цябе не маю сілы,
Беларусь мая – 3 р.

P.S. адмыслова для візуалаў зрабіла тэкставы варыянт песні..))

4 comments:

  1. Не ведае нiхто, мабыць, аяяй.

    Караткевiч
    Колас

    Нешта можна з Дунінам-Марцінкевічам (пiнская шляхта) звязаць...
    Песню салаўя з Песнярамi.. цi не.

    Вось i ўcё, скончылася мерапрыемства) Дрэнна ведаю.

    ReplyDelete
  2. шкада... хаця я аптымістычна адсутнасць каментаў у гэтым запісу адношу хутчэй да нявартасці caмога блогу, чым да няведання беларускай літаратуры...
    Так, тут Колас "Новая зямля", можа і ячшэ што, не ведаю.. Багдановіч "Пагоня" і "Слуцкія ткачыхі", А. Сыс "Пацір", Дубоўка, Крапіва і г. д.

    ReplyDelete
  3. П. Броўка "Пахне чабор",
    Ф. Скарына "Юдзіф",
    Крапіва "Хто смяецца апошні",
    Багдановіч "Слуцкія ткачыхі", "Пагоня",
    Дубоўка "О, Беларусь, мая шыпшына",
    Барадулін "Трэба дома бываць часцей",
    Колас "Новая зямля",
    Купала "Кукавала зязюля ў зялёным лесе","Я мужык-беларус",
    Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта",
    Караткевіч "Чорны замак Альшанскі", "Дзе мой край".

    Разумею, што не ўсё знайшла. Даруйце.

    ReplyDelete
  4. Напэўна ў вас было (ці ёсць) выдатна па беларускай літаратуры? Дзякую!

    ReplyDelete