Tuesday, December 15, 2009

Нажаль, гэта мой верш

осень
У хованкі гуляюся,
Сябе забыць пытаюся.
Шукаю чым пацешыцца,
Але ж яно ня лечыцца,

Жыццё маё гаротнае -
Звычайнымі турботамі
У шэрань пафарбована,
Алоўкам намалёвана.

Журуся адзінокая,
Гляджу – жыццё за вокнамі.
Але там не патрэбная
Мае лахманы зрэбныя.

Не патрэбна – Я!

P.S. Вядома ж, тут шмат перабольшванняў, але бываюць моманты, калі менавіта так сябе адчуваю. Сорамна такое камусці паказваць і не з-за мастацкіх якасцяў вершыка. Проста, калі чалавек голасна аб'яўляе: "я нікому не патрэбен, я самы вялікі гарун ва ўсім сусвеце" і г. д.  ён падсвядома напрошваецца на абвяржэнне ягоных слоў, а па мне на шкадобу. 
Што тычыцца майго сучаснага становішча, дык я не такая гаротная, але менавіта цяпер гэты вершык мне пасуе. Хаця, напісаны быў улетку. Цікава бывае, раптам з'яўляецца, што аднаму чалавеку (усяго аднаму!) ты становішся меньш патрэбнай (не тое, што зусім не патрэбнай!), а здаецца, што весь сусвет ад цябе адвярнуўся. І няма душэўных сіл, каб прыняць новую дыстанцыю ў адносінах. лепей падаецца проста сысці з ягонага жыцця... 
А мне яго так не хапае :(

0 камент.:

Post a Comment