Friday, December 25, 2009

Хрыстос нарадзіўся!

младенец в вертепе
Хрыстос нарадзіўся ў маім сэрцы!
Ты бачыш, што ўпалі ланцугі смерці?
Ты чуеш, як у сэрцы шуміць залева?
То радасці Божай гучаць спевы.
І я раблюсь моцнай, і я магу верць,
Таму што Сын Божы мне адчыніў дзверы
У Божае Царства!

Самае лепаше, што магло адбыцца ў маім жыцці - гэта новае нараджэнне маёй душы для веры ў Бога. Самае страшнае, што можа адбыцца ў маім жыцці - гэта мой свядомы ці не зусім адыход ад веры. Бо вера трымае нас на сувязі з Богам. Яна дазваляе нам жыць у Ягонай рэчаіснасці тут на зямлі. Адыход ад веры не адразу ўсведамляецца, бо адбываецца паступова. Проста нешта ў сэрцы займае месца большае за Госпада, знікае тая самая рэчаіснасць Божая, ты сам страчваешся ў мноствах рэчаіснасцях зямных і распускаешся ў іх, бы распушчальная кава. Праблема. 

Госпадзе, дапамажы мне. Ведаю, шмат благога і непатрэбнага з'явілася ў маім жыцці ў апошнія дні. Я адвярнулася ад Цябе. І адразу вярнуліся адзінота з адкінутасцю, страх і боль. Даруй. Вярні маё сэрца ў патрэбнае становішча, хай Табе будзе ў ім утульна. 

P.S. З Нараджэннем Хрыстовым!

0 камент.:

Post a Comment