
Першы тыдзень пасля вядомых падзей на Плошчы ў мяне быў шок і стойкае жалобнае пачуццё. Падавалася, што святы надоўга страцілі сваю актуальнасць. Але ж чалавек такая істота, што не можа доўга жыць у жалобе, бо час рухаецца наперад, прыносіць новыя падзеі і ўражанні, ставіць свае пытанні, грузіць будзённасцю да гары. Каб не пераўтварыцца ў жонку Лота, якая надта любіла азірацца назад без дай прычыны, мы ідзем наперад. Ідзем з улікам сучасных...