|
аўтар здымку Marasa |
Лета працягвацца, шаноўныя! Летам можна ствараць вось такія прыгожыя нацюрморты, было б жаданне, фотаапарат ды талент. А калі няма фотаапарату ці жадання дзяліцца сваімі дасягненнямі ў фларыстыцы з усім светам, можна ствараць прыгожыя нацюрморты для сябе любімай(га). Бо нішто так не ўпрыгожыць пакой як букет жывых кветак. Вы якім аддаяце перавагу? Што да мяне, дык з вясновых люблю бэз, язмін, ландышы, люблю за водар і пяшчоту. З летня-восеньскіх больш за ўсё люблю аксаміткі ды рознакаляровыя астры, за стойкасць, яркасць, прыгажосць. Не люблю гладыёлусы...
А ўчора дзеці прынеслі букет неахайных бела-ружовых пышных кветак. Гэтыя кветкі заўсёды падаюца крыху звяўшымі, здаецца вось-вось і пачнуць падаць пялёсткі. У іх крэпкі, з салодкімі ноткамі, водар прыемны ў адной кветачцы, але ў букеце ад яго хутка стамляешся. У пакой іх не пусцілі, у двары пакінулі...
А для меня, наверное, любимые цветы это ромашки и лилии. Они одновременно нежные и стойкие.
ReplyDeleteпро ромашки забыла..)) они именно летние, их папа в этом году скосил :( и мы остались без ромашек.
ReplyDeleteА мне все цветы нравятся: от весенней мимозы до осенней астры, от скромницы ромашки до королевы розы, и наши лютики, и горные эдельвейсы, и экзотические орхидеи. В каждом свое очарование и прелесть.
ReplyDeleteДа, красивы все, даже гладиолусы - смотришь на них и не можешь не восхищаться их красотой. Но они не трогают абсолютно...
ReplyDelete