Загінула ў аўтакатастрофе Таццяна Сапач, паэтка, журналістка і перакладчыца, маці і жонка. Яе муж Сяргей Дубавец быў першым галоўным рэдактарам адноўленай Нашай Нівы, аўтар цыклу праграм на радыё Свабода, якія потым выйшлі асобнай кнігай "Вострая брама" - цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.
Таццяна Сапач - мне гэтае імя вядомае з тых самых 90-х, калі я пачынала знаёміцца з сучаснай беларускай паэзіяй. Нажаль, так і не здолела набыць выдадзенны ў 1992-м годзе зборнік вершаў "Восень". Таму яе вершы старанна перапісваліся ў сшытак, каб потым не раз перачытваць уголас і адшукваць знаёмы настрой, інтанацыю.
Пра самую паэтку я мала вадала апроч яе імя ды некалькіх, трапіўшых мне ў "Крыніцы" ці "Нашай Ніве" вершаў. Але гэтага было дастаткова, каб сёння перажыць пачуццё страты. Разумею, што адчуваць блізкія і родныя паэткі. Маўчу. Публікую вершы.