Tuesday, June 26, 2012

"Казкі жыцця" людскога

Чытала “Казкі жыцця” Якуба Коласа – маленькія алегарычныя апавяданні, прыпавесці. Прырода, і амаль усе іх героі, персаніфіцаваныя: расліны, птушкі, ручаі ды прыродныя з'явы, напісаны з вялікім замілаваньнем і праўдзівасцю. Пасьля "Казак жыцця" пісьменнік для мяне назаўсёды скінуў сваю бранзавеласць, набытую ў школе. Штосьці такое жывое і асабістае  ў гэтых маленькіх апавяданнях, амаль кожнае з іх кранае за сэрца праўдзівай думкай, што сведчыць аб жывой працы душы, жыццёвым досведзе які набываецца праз скрухі і цярпенні, праз любоў і горыч, перамогі і заняпады, адзіноту.

А.Концуб - Дерево
Анатоль Концуб "Дрэва".
“Спярша нават здавалася, што гэта закіданае адзінокае Дрэва стаяла збоку жыцця – больш гібела, чым жыло, а на праўду выходзіла, што яно жыло шмат паўней і глыбей пачувала жыццё нават ад тых дрэў, што раслі ў лесе. Такі ўжо характар адзіноты: гэта яе ўрода, яе істота”. 

0 камент.:

Post a Comment