Saturday, December 25, 2010

Неба і зямля радасна спявяюць

Неба і зямля радасна спяваюць.
Анёлы свету дзіва абвяшчаюць. 

Анёлы ведалі,  што абвяшчалі. Хрыстовае нараджэнне стала пачаткам якасна новай эры на зямлі, для ўсіх народаў. Толькі гэта новае прыйшло на зямлю ў тую ноч маленькім дзіцёнкам, слабым і безабаронным. І ніхто дакладна не зразумеў, што адбылося. Толькі цар-ўладар той зямлі надта спужаўся за свой трон ды паслаў сваіх салдат забіць немаўля. Шмат ліха нарабілі салдаты, шмат слёзаў было. Але ці можна было знішчыць наканаванае Богам? Які б жудасны супраціў не аказвала ліха на шляху Божага святла да людзей яно адолее. Бо навам маленькае Божае мацнее за самае вялікае з боку ліха.

Хрыстос нарадзіўся дзеля перамогі. І Ён яе здзейсніў, ніякі цар-ўладар не змог перашкодзіць. Але спачатку быў святы вечар, было здзіўленне пастухоў, калі яны ўбачылі анёльскі спеў, было здзіўленне Марыі, калі да яе сына прыйшлі мудрацы з багатымі дарамі, было даручэнне Іосіфу аберагчы немаўля і маці Яго. Іосіф здолеў. І нам таго ж зычу. Хай прыдзе ў жыццё новае, светлае і моцнае і каб кожны здолеў гэта захаваць дзеля ўласнай перамогі над ліхам а ўсіх жыццёвых сферах. Са святам Раства Хрыстова!

 
Песня з альбома Вальжыны Цярэшчанкі "Хтось крануўся крылаў".

8 comments:

  1. Слава Иисусу за то Его чудное рождение, для того чтобы спасти нас от грехов ниших
    С Рождеством Христовым!!

    ReplyDelete
  2. Всех поздравляю С Рождеством Христовым. Радости, здоровья желаю. Божьего благословения во всех добрых делах.

    ReplyDelete
  3. Спасибо! Мира, любви и радости!

    ReplyDelete
  4. а можно слова песни?

    ReplyDelete
  5. Пожалуйста. Могу еще и ссылку для скачивания дать.

    Як у свеце нам навіна была,
    Святы вечар!

    Там Прачыстая Сына радзіла.
    Святы вечар!

    У небе зорачкі засвяціліся.
    Святы вечар!

    Прыйшлі мудрацы, пакланіліся.
    Святы вечар!

    Каб забіць Дзіця, Ірад сам пашоў.
    Святы вечар!

    Ды да ясляў шлях ніяк не знайшоў.
    Святы вечар!

    Узрасло Дзіця - Гасподзь Хрыстос Бог.
    Святы вечар!

    Праўды свет знайсці ен нам дапамог.
    Святы вечар!

    ReplyDelete
  6. ага, давайте! :)

    ReplyDelete
  7. С Рождеством Христовым!!!
    Спасибо за песню!

    ReplyDelete
  8. И тебя с Праздником, Саша! Пусть все будет хорошо)

    ReplyDelete