
У лепшых РБ-шных традыцыях у Мінску "святкавалі" дзень Волі. 50 арыштаваных. Сумна, і ўсё адно да канца не зразумела, адкуль такая хваля неадэквату ў адносінах да сваёй гісторыі, культуры, мовы...
Каб троху развеяць сум маладыя мінскія мастакі зладзілі сваеасаблівы перфоменс. Мастацкімі сроднакмі яны зрабілі пакуль немагчымае ў нашай краіне, напрыклад, бел-чырвона-белы паветраны шар над плошчай Незалежнасці ці спакойная прагулка пад такім...