Sunday, February 28, 2010

Ці то не гракі прыляцелі?

Учарашнім надвячоркам у небе нашага двара з'явілася вялікае мноства даволі вялікіх чорных птушак. Яны насіліся, здавалася зусім без сэнсу, мітусліва з гучна-манатоннымі крыкамі. Для нашага маленькага двара іх было занадта многа.

Напэўна, каб не сутыкацца ў паветры, частка птушак пасела на дах суседняй пяціпавярхоўкі. І там ім было не надта свабодна, бо сядзелі блізенька адна да адной. На фоне малочнай шэрані неба гэтая роўная (па ўсёй даўжыне даха) лінія чорных, жывых камякоў глядзелася надзвычай элегантна, не адарваць вачэй.
птицы

Вось так шчыльна адна да адной сядзелі і "мае" птушкі. А я спадзяюся, што калісці набуду фотаапарат.

З вясной, таварышы! Гэта яна на пачатку малочна-шэрая, далей будзе шмат блакіту і зелені. Чакайма!

12 comments:

  1. Чакайма!

    ReplyDelete
  2. это галки сидят, замерзли, наверное. Всю зиму наблюдал грачей в Минске. Рядом с ними всегда галки обитают. Такой вот симбиоз у вороновых.

    ReplyDelete
  3. Нешта нагадала =)
    http://www.fotohost.by/pic_b/10/02/28/cd50466468c2b44b355d07bcd154df85.jpg

    ReplyDelete
  4. alright, у нас во дворе тоже галки, вороны обитают, но в тот момент птиц было намного больше..

    jarno, :D

    ReplyDelete
  5. Эх, видела в городе большущую стаю птиц) Чувствуется дыхание весны, так что будем ждать и птичек и травки зеленой) Хотя только захотелось зимы) Что же у меня в голове происходит?)

    ReplyDelete
  6. Действительно, что происходит7)) Остается надеяться, что весенние заботы, переживания и приятности отвлекут от зимы..

    ReplyDelete
  7. Надо образование спец.(орнитолог?) иметь, чтоб разобраться в них.
    Вот тоже всю зимы каркали под окнами. И кто они такие?. ВорОны -
    серые с черными крыльями. Синицы -с желтым пузом, снегири -с красным
    (в этом году их не видел). Жду лета. С комарами и мошками-будут кроффь пить.

    ReplyDelete
  8. Много их в городе, я вороньих. А снегирей в этом году тоже не видела..

    ReplyDelete
  9. Цікава, але на фатаздымку шпакі перад тым, каб паляцець у вырай восенню.
    Дзякуй, вы мяне натхнілі на тэму для фота.

    ReplyDelete
  10. Не вінаватая я, гэта гугл.. я пісала "шпакі прыляцелі", а ён бычыш ты :)

    А па якіх прызнаках вы даведаліся, што яны адлятаць збіраюцца? Я наогул не ўпэўнена была, што гэта шпакі.))
    Вы ж потым нам яго пакажаце? (фота)

    ReplyDelete
  11. Калі шпакі прылятаюць, яны маленькімі гурткамі шукаюць ежу на зямлі. У такія вялікія гурты, як на фота, яны збіраюцца толькі ў восень. Другая прыкмета - гэта па восеньскі сухаватыя галінкі з пладамі. І самае галоўнае - калі шпакі прылятаюць, у іх дзюбы жоўтыя бо яны дарослыя. У маладняка дзюбы чорныя як у гэтага http://attachments-blog.tut.by/39131/files/2010/04/p1000542.jpg . Значыць на фота маладыя шпакі, якія ўпершыню паляцяць у вырай.

    Вы ведаеце дзе можна пабачыць мае фота. Я у тыдзень дабаўляю не меней як 8 фотаздымкаў, праўда пакуль толькі з архіву. Калі якое фота спадабаецца - замаўляйце, зраблю пад памер вашага манітора.

    ReplyDelete
  12. Вельмі цікава і пазнавальна, дзякую.

    ReplyDelete