Saturday, March 21, 2009

21 сакавіка - сусветны дзень Паэзіі

Вось гэткае свята мне па сэрцу! 10 год таму ЮНЭСКА вырашыла адзначаць гэты дзень 21 сакавіка. Таму і я маю сёння нагоду павіншаваць усіх паэтаў,  паэтак і прыхільнікаў  паэзіі з яе днём.  Ну і без А. Хадановіча я не магу абыйсція ў такі дзень.  
Вершык пра санкі

калі мама з татам табе куплялі першыя санкі
ты ведаў, што будзеш катаць усіх дзяўчат у двары
потым, калі жыватом аб ваду навярнуўся з тарзанкі
ты ведаў, што ёй цікава – патонеш ці не ў віры
калі ў школьным ціры наўмысна паліў па мішэні
ад якой не пасьпеў яшчэ адысьці ваянрук
ты ведаў, што будзе адразу пасьля, а потым твае кішэні
стануць сховам ад ветру для самых прыгожых рук
калі крэмзаў парту сьцягнутым дома сьцізорыкам
і зь непераможным кампом змагаўся ў шахматы й го
калі на мяжы скандалу спрачаўся ў клясе з гісторыкам
адзін гісторык у клясе ня ведаў, дзеля каго
і хай аднаклясьнік з парыжу сёньня глядзіць з дакорам на
“баралускага” лузэра, што робіць ня тое з жыцьцём
а ты глядзіш, як дачка глядзіць на хлапцоў – і ня сорамна
перад ейнаю мамай – ты быў нармальным дзіцём.

0 камент.:

Post a Comment