Пагоня
Толькi ў сэрцы трывожным пачуюЗа краiну радзiмую жах -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..
Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
Сёння ранiццай да мяне на працу завiтала знаёмая, ну, кажа: "размауляй са мной на беларускай мове i пытаецца а як жаж будзе =туалетная бумага=папера для уборнай?"
ReplyDeleteНа гэтым уся наша размова завершылася...не ведаем мы сваёй мовы!
можна сказаць "туалетная папера", яшчэ на туалет кажуць "прыбіральня"..)
ReplyDeleteтут справа не ў тым ведаем ці не.. галоўнае жадаем ведаць ці не!
интересный ролик получился, особенно там где поют на бел мове, неплохо у них получается!!!
ReplyDeleteага, прикольно праспявали :)
ReplyDeleteЗьвяртае ўвагу той факт, што матэрыялы на тэму беларускай мовы ў
ReplyDeleteсеціве цікавяць, пераважна, рускамоўных наведнікаў. Яны ж актыўна
пакідаюць свае каментары.Гэта і зьдзіўляе і радуе і выклікае пытаньні.
Гэта што? Покліч крыві? Голас генаў? Калі так,то ў беларускай нацыі
добрая будучыня.
_______________________________________________
Кожны мае права быць нікім.
alina-flower -- ...Не ведаем мы сваёй мовы!"
ReplyDelete___________________________________________
Не мерайце ўсіх па сабе. Я - ведаю. І мне Вас шчыра шкада.
Колькі моваў ведаеш, столькі разоў ты чалавек.
Юрась, гэта вельмі добра, што Вы ведаеце, а яшчэ лепш калі гэта свядомае веданне, т.б. веданне + карыстанне мовай. Аднак, я разумею, што Аліна мела на ўвазе. Я таксама жыву ў асяродку дзе беларуская мова займае ніякае месца.
ReplyDeleteХочацца верыць, што ў беларускай мовы ёсць будучыня, добрая будучыня..))