
Учарашнім надвячоркам у небе нашага двара з'явілася вялікае мноства даволі вялікіх чорных птушак. Яны насіліся, здавалася зусім без сэнсу, мітусліва з гучна-манатоннымі крыкамі. Для нашага маленькага двара іх было занадта многа.
Напэўна, каб не сутыкацца ў паветры, частка птушак пасела на дах суседняй пяціпавярхоўкі. І там ім было не надта свабодна, бо сядзелі блізенька адна да адной. На фоне малочнай шэрані неба гэтая роўная (па ўсёй даўжыне даха)...