Sunday, February 22, 2009

21 лютага - дзень роднай мовы

Апытанка на tut.by усміхнула сваімі вынікамі. Большасьць галасаваўшых палічыла  сваёй роднай мовай беларускую.

Я таксама прагаласавала за беларускую, без аніякай іроніі. Лічу яе роднай мовай, праўда карыстаюся радзей за рускую. Але гэта ўжо іншая тэма.

Для адзначэння дня роднай мовы ў сваім блогу - дзіцячы вершык Андрэя Хадановіча у студыю! 

   Вершык для маленькіх модніцаў

Міма сьмецьцевага бака
Бег на павадку сабака.


Прычасаны быў старанна.
Павадок ад Сэн-Ларанa.


Хвост угору, як антэна,
І ашыйнік ад Кардэна.


І наморднік ад Вэрсачэ,
Бо сабака быў кусачы.

5 comments:

  1. Спасибо, мне тоже этот стишок оч нравится)) У поэта есть маленькая дочь и он для нее пишет вот такие милые вершики :)

    ReplyDelete
  2. Які цудоўны вершык!)
    Я таксама лічу роднай мову беларускую, асобна веду беларускамоўны блог, імкнуся размаўляць дзе толькі магчыма)) Але самае цікавае, што родную мову пачала шанаваць калі пачула яе з вуснаў аднаго знаёмага мовазнаўца - ну вельмі прыгожа ён размаўляе ;)

    ReplyDelete
  3. LeiloRen, прыемна пазнаёміцца).. я таксама вяду беларускамоўны блог у ЖЖ...

    ReplyDelete