Friday, December 31, 2010

З Новым годам

Першы тыдзень пасля вядомых падзей на Плошчы ў мяне быў шок і стойкае жалобнае пачуццё. Падавалася, што святы надоўга страцілі сваю актуальнасць. Але ж чалавек такая істота, што не можа доўга жыць у жалобе, бо час рухаецца наперад, прыносіць новыя падзеі і ўражанні, ставіць свае пытанні, грузіць будзённасцю да гары. Каб не пераўтварыцца ў жонку Лота, якая надта любіла азірацца назад без дай прычыны, мы ідзем наперад. Ідзем з улікам  сучасных рэалій.

Вясёлых святаў! А што будзе далей аднаму Богу вядома. Няхай Ён ахавае ўсіх нас і дапаможа застацца самімі сабой ў сваіх лепшых якасцях, а горшыя пакінуць у гэтым годзе.

паштоўка

паштоўка

паштоўка

паштоўка

паштоўкі ад Generation.by, усе забрала, бо надта спадабаліся...)

8 comments:

  1. Згодзен. Час не стаіць на месцы. Глядзім толькі наперад.

    ReplyDelete
  2. "Браты, я ня лічу, што я ўжо дасягнуў; а толькі, забываючы тое, што ўжо за мною, і сягаючы наперад, імкнуся да мэты, да гонару вышэйшага пакліканьня Божага ў Хрысьце Ісусе." (Філ 3:13-14) Мой любімы вершык.

    ReplyDelete
  3. Дзякуй! З надыходычым святам!

    ReplyDelete
  4. С Новым Годом!

    ReplyDelete
  5. Спасибо! И тебе хороших праздников.

    ReplyDelete
  6. картинки супер! Спасибо тебя тоже с Новым годом!!!

    ReplyDelete
  7. Усiх вiншую з Новым годам!!!

    ReplyDelete