Апытанка на tut.by усміхнула сваімі вынікамі. Большасьць галасаваўшых палічыла сваёй роднай мовай беларускую.
Я таксама прагаласавала за беларускую, без аніякай іроніі. Лічу яе роднай мовай, праўда карыстаюся радзей за рускую. Але гэта ўжо іншая тэма.
Для адзначэння дня роднай мовы ў сваім блогу - дзіцячы вершык Андрэя Хадановіча у студыю!
Вершык для маленькіх модніцаў
Вершык для маленькіх модніцаў
Міма сьмецьцевага бака
Бег на павадку сабака.
Прычасаны быў старанна.
Павадок ад Сэн-Ларанa.
Хвост угору, як антэна,
І ашыйнік ад Кардэна.
І наморднік ад Вэрсачэ,
Бо сабака быў кусачы.
Классно!
ReplyDeleteклёва!)
ReplyDeleteСпасибо, мне тоже этот стишок оч нравится)) У поэта есть маленькая дочь и он для нее пишет вот такие милые вершики :)
ReplyDeleteЯкі цудоўны вершык!)
ReplyDeleteЯ таксама лічу роднай мову беларускую, асобна веду беларускамоўны блог, імкнуся размаўляць дзе толькі магчыма)) Але самае цікавае, што родную мову пачала шанаваць калі пачула яе з вуснаў аднаго знаёмага мовазнаўца - ну вельмі прыгожа ён размаўляе ;)
LeiloRen, прыемна пазнаёміцца).. я таксама вяду беларускамоўны блог у ЖЖ...
ReplyDelete