Pages - Menu
▼
Wednesday, February 25, 2009
Sunday, February 22, 2009
21 лютага - дзень роднай мовы
Апытанка на tut.by усміхнула сваімі вынікамі. Большасьць галасаваўшых палічыла сваёй роднай мовай беларускую.
Я таксама прагаласавала за беларускую, без аніякай іроніі. Лічу яе роднай мовай, праўда карыстаюся радзей за рускую. Але гэта ўжо іншая тэма.
Для адзначэння дня роднай мовы ў сваім блогу - дзіцячы вершык Андрэя Хадановіча у студыю!
Вершык для маленькіх модніцаў
Вершык для маленькіх модніцаў
Міма сьмецьцевага бака
Бег на павадку сабака.
Прычасаны быў старанна.
Павадок ад Сэн-Ларанa.
Хвост угору, як антэна,
І ашыйнік ад Кардэна.
І наморднік ад Вэрсачэ,
Бо сабака быў кусачы.

